www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

NOVAFEST 2022
хрысціянскі фестываль

Пра фестываль  
«Новае Жыццё пачынаецца сёння, новае жыццё пачынаецца с разумення і веры, што “калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне; даўняе мінула, вось сталася новае”»
2 Кар 5.17

Першай і самай важнай умовай перамен і адраджэння з’яўляецца сапраўдная сустрэча з Хрыстом, мая асабістая сустрэча. Не з таго, што хтосьці верыць, што дзесьці пра гэта кажуць, але з таго, што я асабіста сустрэў Хрыста Уваскрослага.

Мы шчыра хочам і молімся, каб NOVAFEST стаў тым момантам, калі вы сустрэлі Хрыста! І няма розніцы, будзе гэта абсалютна першая сустрэча ці сустрэча з калісьці вядомым Сябрам. Няхай гэта будзе тым самым днем. Мы як арганізатары хочам стварыць умовы для сустрэчы, дзе галоўны спікер і госць - Жывы і вечны Бог.

NOVAFEST 2022

У гэтым годзе фестываль пройдзе 30 ліпеня (субота), 10:00-22:00. Касцёл Св. Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенскай вобл. Усе падрабязнасці па спасылцы.

Зарэгістравацца

Фармат, канцэпцыя і мэта фестывалю

Фармат фестывалю:
Фестываль-рэкалекцыі для ўсіх жадаючых, тыя хто прагне рэальных пераменаў у сэрцы і жыцці праз сустрэчу с асобай Езуса Хрыста і Яго Маці. Для ўдзелу просім зарэгістравацца.

Канцэпцыя фестывалю:
Удзельнікі атрымаюць магчымасць сустрэцца з Жывым Богам праз пакаянне і навяртанне, праз сведчанні іншых людзей пра тое, як Бог дзейнічае ў іх жыцці, а таксама праз праслаўленне Бога спевам і малітвамі.

Мэта фестывалю:
Фестываль як магчымасць сустрэчы з Хрыстом, а таксама паглыблення духоўнага перажывання прысутнасці Бога ў жыцці хрысціяніна.

Музыка фестывалю

«Дзякуючы малітве нашыя сэрцы становяцца чыстымі і высакароднымі. Чыстае сэрца можа бачыць Бога, можа размаўляць з Богам і заўважаць Божую любоў у іншых людзях»
св. Маці Тэрэза з Калькуты

Музыка фестывалю - духоўная музыка. Музыка, якая выходзіць з чыстых сэрцаў.

Для выканання музыкі і спеваў на нашым фестывалі мы збіраем групу музыкантаў і спевакоў (групу Адарацыі), якія, апроч дадзенага ім Богам таленту, возьмуць на сябе абавязак на працягу ўсяго часу з моманту далучэння да групы Адарацыі і да пачатку фестывалю штодзённа маліцца ў інтэнцыі падрыхтоўкі фестывалю і рэалізацыі свайго таленту на фестывалі на хвалу Божую 10-ку Ружанца (Таямніца 5-я Хвалебная: Укаранаванне НПМ), а таксама прымаць раз ў тыдзень (у абраны дзень) Святую Камунію ў гэтай інтэнцыі.

На фестывалі не будзе плана спеваў. Усім працэсам праслаўлення будзе кіраваць Святы Дух. Музыканты, якія моляцца, будуць зладжана спяваць і выконваць тое, што будзе падказваць ім Дух Святы ў той момант і ў тым месцы.

Калі Вы - музыкант ці выканаўца, які прагне славы Бога, а не сваёй, які можа выконваць музыку ці спяваць у камандзе ў рэжыме імправізацыі, які гатовы маліцца і прымаць Святую Камунію ў інтэнцыі падрыхтоўкі фестывалю - запрашаем Вас далучыцца да нашай каманды групы Адарацыі!

Кантакт: +375 29 28 00 545, а. Віталій Цыбульскі

Сведчанні Божай прысутнасці

"Без Хрыста да канца зразумець чалавека немагчыма... А дакладней, без Хрыста сам чалавек не можа зразумець сябе да канца. Ён не можа спасцігнуць, хто ён, у чым яго сапраўдная годнасць, якое ягонае пакліканне і канчатковае прызначэнне. Ён ня здольны зразумець усё гэта без Хрыста. Таму Хрыста нельга выключыць з гісторыі чалавека ні ў якім кутку зямлі".
св. Ян Павел ІІ (02.06.1979)

Сведчанні Божай прысутнасці ў жыцці чалавека - гэта найлепшае адлюстраванне таго, што Бог дзейнічае і зараз, што Ён - Жывы і Сапраўдны Бог! Сведчанні ўзмацняюць веру і даюць чалавеку надзею на будучыню.

“Езу, давяраю Табе!” - не просты акт даверу, які прамаўляюць вусны, але сэрцы, якія спазналі Божую любоў.

Калі б Вы хацелі падзяліцца на фестывалі сведчаннем Божай прысутнасці ў Вашым жыцці, шчыра запрашаем Вас расказаць аб гэтым гасцям фестывалю - на хвалу Божую! Бо чым лепей мы можам падзякаваць Богу за нашае ацаленне ці выратаванне, як не сведчаннем Ягонай Усемагутнасці?

Запісацца, каб даць сваё сведчанне на фестывалі, можна ў арганізатараў фестывалю: +375 29 28 00 545, а. Віталій Цыбульскі

Адзінства на фестывалі

"Не толькі за іх прашу, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб яны былі адно, як і Мы адно. ".
Евангелле паводле Яна 17:20-22

Усіх людзей, якія паверылі ў збаўчую сілу Езуса Хрыста, аб’ядноўвае адзін Святы Дух. Усе мы з’яўляемся дзецьмі Бога, дзецьмі аднаго Нябеснага Айца.

Фестываль NOVAFEST - гэта яшчэ адна магчымасць перажыць адзінства ў Яго прысутнасці. Адчуць дух адзінства веры праз любоў адзін да аднаго.

Запрашаем да ўдзелу ў фестывалі каталіцкія рухі і СМІ. Для Вас будзе магчымасць усталяваць свой стэнд на тэрыторыі касцёла, у месцы правядзення фестывалю. Запісацца, каб дамовіцца пра ўсталяванне свайго стэнда можна ў арганізатараў фестывалю: +375 33 612 77 91, Дар’я (viber).

Запрашаем таксама валанцёраў далучыца да арганізацыі фестывалю. Далучыцца да валанцёрскага руху фестывалю можна праз арганізатараў: +375 33 612 77 91, Дар’я (viber).

Спонсарства фестывалю

"Калі ласка Божая асвяціла нас адзінствам веры каталіцкай, то першая нашая думка і самае вялікае прагненне, каб памнажэнне веры ўзмацнялася, - будаваць касцёлы, наколькі хопіць для гэтага сіл".
Мікалай Хрыстафор Радзівіл “Сіротка”.

Будаванне касцёла - гэта не толькі фізічнае будаванне муроў і будынка касцёла, але, перш за ўсё, - будаванне Касцёла ў сэрцах людзей. І фестываль - адна з такіх магчымасцяў будаўніцтва.

Запрашаем спонсараў і ахвярадаўцаў прыняць ўдзел у арганізацыі фестывалю.

Тэлефон па справах ахвяраванняў:
+375 29 28 00 545, а. Віталій Цыбульскі

Ахвяраваць на фестываль  

Калі б Вы хацелі ўнесці свой асабісты фінансавы ўклад у арганізацыю і развіццё нашага фестывалю,
Вы можаце зараз ахвяраваць on-line.

Ахвяраваць

За ўсіх спонсараў і ахвярадаўцаў касцёла цэлебруецца Святая Імша кожную пятніцу месяца.