www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Правілы паводзінаў у касцёле

Правілы паводзінаў у касцёле

Пры наведванні касцёла пэўнага "дрэс-кода" ў вопратцы няма.

Мужчыны любога ўзросту пры ўваходзе здымаюць галаўны ўбор, жанчыны могуць не пакрываць галаву хусткай або вэлюмам. У вонкавым выглядзе трэба захоўваць прыстойнасць. Жанчынам не трэба прыходзіць у храм у міні-спадніцах і з глыбокім дэкальтэ, абцягваючыя цела штанах, нельга мець адкрытыя плечы і калені. Мужчынам і жанчынам не варта апранаць шорты.

Пры ўваходзе адключайце гук мабільных тэлефонаў і іншых электронных прыладаў! У выпадку экстранай неабходнасці размовы трэба выйсці з касцёла.

Размаўляць у касцёле можна не гучней, чым напаўголасу.

У КАСЦЁЛЕ НЕ ДАЗВАЛЯЕЦЦА:

  • Прыём ежы і напояў;
  • Уваход у храм у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення;
  • Курэнне ў касцёле і на прылеглай да яго тэрыторыі.

КАЛІ ВЫ ЎВАЙШЛІ У КАСЦЁЛ:

Пры ўваходзе ў храм размяшчаецца чаша з асвячонай вадой (крапільніца), у якую акунаюць пальцы правай рукі і затым здзяйсняюць на сабе знак Крыжа. Робіцца гэта на знак таго, каб з гэтага моманту думкі са свецкіх праблем адышлі і сканцантраваліся толькі на перажыванні Святой Імшы. На думках пра Бога. Калі вы прыйшлі "проста паглядзець", рабіць гэта неабавязкова, галоўнае - паважлівае стаўленне да Бога, святыні, святароў і парафіян.

Калі ў межах бачнасці знаходзіцца Табэрнакулюм (месца, дзе ў касцёле знаходзіцца Езус ў Гостыі), каталікі схіляюцца перад ім на правае калена ў знак поўнай глыбокай пашаны да Бога, прысутнага там у Святых Дарах, і ахінаюць сябе знакам Крыжа, пра сябе кажучы: “Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста”. Табернакулюм прадстаўляе сабою невялікі сейф, умураваны ў сцяну за алтаром, альбо які знаходзіцца непасрэдна на алтары. Яго можна распазнаць па запаленай перад ім лампадзе чырвонага колеру. Кожны раз, праходзячы міма яго, вернікі ўкленчваюць альбо схіляюць галаву.

У храме стаяць шэрагі малітоўных лавак, ніжэй якіх знаходзяцца шэрагі нізенькіх лавачак (часам з падкаленнікамі) для ўкленчвання падчас набажэнства. Ставіць ногі на іх не варта.

Споведзь здзяйсняецца ў спецыяльных канфесіяналах - невялікіх кабінках для святара і спавядаўца.

Калі ў канфесіянале праходзіць споведзь, не варта знаходзіцца ў межах чутнасці - гэта размова асабліва духоўная і індывідуальная.

Вітаюць адзін аднаго каталікі словамі: "Хвала Хрысту!», адказ: «На векі вечныя. Амэн!»

Звяртацца да святара трэба па імені, напрыклад, "айцец Віталь", "айцец Юрый", або "ксёндз Алег”. Тытул “айцец” маюць ксяндзы-манахі. Зварот "Святы Айцец" даўно выйшаў з ужывання.

Парада: калі ёсць сур'ёзнае пытанне да святара, адказ на якое патрабуе некаторы час, лепш падысці з ім пасля Святой Імшы.

Калі Вы вырашылі застацца на Імшу, размяшчайцеся на адной з лавак. Ніхто вас не асудзіць, калі вы проста пасядзіце падчас набажэнства.

Падчас збору ахвяраванняў да вас могуць падысці міністранты (служачыя) з кошыкам для добраахвотнага ахвяравання. Можаце скласці ахвяраванне, але гэта неабавязкова.

У момант, калі большасць прысутных стане ў чаргу да алтара або стане на калені на праходзе паміж лаўкамі (гэта чарга да Святой Камуніі), заставайцеся на сваім месцы. Камунію прымаюць толькі тыя каталікі, каторыя нядаўна былі ў споведзі і не маюць смяротнага граху – знаходзяцца ў стане асвячальнай ласкі.

Святая Імша доўжыцца каля адной гадзіны, дачакайцеся яе заканчэння.

Наведвальнікам нельга заходзіць у прысбітэрыум (ўзнёслая частка перад алтаром).

Калі з вамі маленькія дзеці, растлумачце ім загадзя, што ў храме нельга бегаць, шумець.

Спеўнікі з'яўляюцца ўласнасцю парафіі і забіраць іх з сабой нельга.

Свечкі можна набыць у парафіяльнай краме і паставіць іх у спецыяльна адведзенае для гэтага месца - падсведнікі. У краме таксама можна набыць розныя прадметы касцёльнага ўжытку (крыжыкі, Ружанец, фігуркі святых, абразы і г.д.) , а таксама літаратуру, прысвечаную хрысціянству.

Пры выхадзе з касцёла трэба ўкленчыць насупраць алтара і здзейсніць на сабе знак Крыжа.