www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Успамін Святога Казіміра (4 сакавіка)  

Святы каралевіч Казімір – святы апякун Беларусі і Літвы (Вялікага княства Літоўскага) і Польшчы – быў аднім з 13 дзяцей караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Казіміра ІV Ягелончыка. Нягледзячы на каралеўскае паходжанне, святы Казімір вёў аскетычны вобраз жыцця, часта трываў у адданай малітве перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, вельмі шанаваў Маці Божую, прыняў абет цнатлівасці, сярод простага люду быў вядомы сваёй шчодрасцю і прастатой, спрыяў распаўсюджванню каталіцкага веравызнання на польска-літоўскіх землях. Праз 100 гадоў пасля яго смерці яго рэшткі былі знойдзеныя нятленнымі.

Успамін святога Казіміра адзначаецца Касцёлам у дзень ягонай смерці 4 сакавіка. Ва Ўселюбскім касцёле – гэта парафіяльнае свята. Падрабязней пра святога Казіміра глядзіце тут.

Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (15 жніўня)  

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – найстарэйшае марыйнае свята. Каталіцкі Касцёл адзначаецца яго 15 жніўня. Святкаванне яго вядома з VІ стагоддзя. Хрысціяне на Ўсходзе (праваслаўныя) называюць гэта святам Успення Багародзіцы альбо "засынаннем Маці Божай".  Унебаўзяцце Божай Маці нагадвае нам, што наша сапраўдная радзіма - гэта Неба, і Яна прапануе нам сваю мацярынскую дапамогу ў падрыхтоўцы да канчатковай сустрэчы з Хрыстом у канцы нашай зямной пілігрымкі.

Узвышэння Святога Крыжа (15 верасня)  

Свята Ўзвышэння Крыжа звязана адшуканнем святой Аленай, маці імператара Кантанціна, драўлянага Крыжа, на якім памёр Езус Хрыстус. Для ўшанавання гэтай падзеі Касцёлам было ўстаноўлена свята Узвышэння Святога Крыжа, якое адзначаецца 14 верасня.

Свята выражае глыбокі сэнс Крыжа ў жыцці кожнага хрысціяніна. Сутнасць свята складаецца ў тым, каб паказаць таямніцу Крыжа як цану збаўлення чалавека. Крыж - гэта знак перамогі Хрыста над сатаной і смерцю.

Крыжовы знак у літургіі - гэта жэст бласлаўлення, які асвячае ўсё хрысціянскае жыццё. Ім пачынаецца і заканчваецца кожная хрысціянская малітва. Крыж, які мы носім на шыі, усталёўваем у сваіх дамах або на працы або умаўцоўваем на верхавінах святыняў, асвячае гэтую прастору і выкарыстоўваецца для ўсіх бласлаўленняў, а таксама нагадвае вернікам пра іх хрыстіянскае пакліканне.