- Гісторыя касцёла і архітэктура
- Святы Казімір і яго дар малітвы
- Маці Божая Новага Жыцця
- Расклад набажэнстваў
- Прывітанне пробашча
- Школа малітвы
Слова Божае
"На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло. Было святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет. У свеце было, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі. А тым, якія прынялі Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, што вераць у імя Ягонае, якія не ад крыві, і не ад жадання цела, і не ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіліся. Слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды."Евангелле паводле Яна 1, 1-14
“І стварыў Пан Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханне жыцця, і стаўся чалавек душою жывою.”Быццё 2,7
Слова Божае - Святое Пісанне (Біблія) - гэта слова Жывога Бога, звернутае да Ягонага тварэння - да чалавека; слова праўды, закон светабудовы, закон любові. Закон Божы пабудаваны на любові, таму што Сам Бог - гэта Любоў.
Калі адбылося непаслухмянасць чалавека - грэхападзенне, боская прырода чалавека, у якога Бог удыхнуў жыццё і якога стварыў на Свой вобраз і падабенства, была скажоная. Была скажоная настолькі, што чалавек стаўся сляпым да праўды і да таго, каб вярнуцца да Любові, да Бога, стаць любоўю. Сэрца чалавека пацямнела настолькі, што святло любові ў ім перастала гарэць, там утварыліся горыч і цемра... Чалавек усё сваё жыццё спрабуе знайсці і здабыць Любоў, таму што ягонае сэрца страціла гэты стан праз грэхападзенне, чалавек згубіў сувязь з Богам. Любоў - гэта жыццё.
Калі прычынай грэхападзення было непаслухмянасць (недавер) Богу-Творцы, то вяртанне да любові (радасці, шчасця) становіцца магчымым праз паслухмянасць (давер) Богу-Творцы. І гэта - праўда. І пра гэта - Святое Пісанне. Аб шляху вяртання да Любові. У Святым Пісанні Бог дае чалавеку правілы і ў ньюансах паказвае шлях, як выйсці з грэшнай, не ўласцівай сапраўднаму абліччу чалавека, абалонкі.
Спачатку Бог дае чалавеку праз Майсея 10 запаведзяў для паслушэнства, падрыхтоўвае сэрцы знявечаных грахом людзей да паслушэнства, да гэтага пераходу. Пасха - у перакладзе значыць "пераход". Блукаць у цемры, каб здзейсніць пераход да святла. Шлях ад рабства душы да сапраўднай свабоды душы.
Каб паказаць чалавеку шлях, праўду і жыццё (рэальную, у любові і святле), Бог прымае аблічча чалавека, выхоўваецца і жыве ў асяроддзі людзей (нараджэнне Езуса Хрыста). Слова напісанае становіцца целам і нясе Слова праўды ў свет людзей. Творца настолькі любіць нас, Сваіх дзяцей, што прыняў воблік чалавека, спусціўся да нас, каб паслужыць нам, каб дапамагчы нам вярнуцца да сапраўднга жыцця - да вечнай любові. Езус паказаў нам прыклад сапраўднага паслушэнства (прысвячэння сябе даверу) Богу-Айцу, каб мы, гледзячы на Яго прыклад, ішлі за Ім. Ён - Шлях, Праўда і Жыццё.
І тая неймаверна вялікая цана, якую Езус заплаціў за чалавецтва, яшчэ больш паказвае, наколькі глыбока грэх укараніўся ў чалавеку, наколькі глыбока наша падзенне. Езус паказаў шлях, як у асяроддзі граху можна стаць любоўю, як можна вярнуцца да крыніцы Любові ў нашым сэрцы, як высілкам волі адшукаць у сабе нашу першапачатковую боскую натуру, і пачаць новае жыццё - рэальнае жыццё з Жывым Богам. У любові.
“Езус сказаў яму: «Я — дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.” (Ян. 14, 6)
Вывучаючы Святое Пісанне, Слова Божае, мы вучымся чуць Бога, мы спазнаём Бога, а разам з Ім і нашу сапраўдную боскую сутнасць, вобраз і падабенства Бога ў нас, мы знаходзім ключы для выхаду з граху да сапраўднай Любові, мы знаходзім ключы да Новага Жыцця.