- Гісторыя касцёла і архітэктура
- Святы Казімір і яго дар малітвы
- Маці Божая Новага Жыцця
- Расклад набажэнстваў
- Прывітанне пробашча
- Школа малітвы
Паломніцтва - гэта асаблівы від турызму, які напраўлены, перш за ўсё, на ўдасканаленне свайго ўнутранага свету, сваёй душы. Адрозненнем звычайнай турыстычнай паездкі ад паломніцтва з’яўляецца наяўнасць інтэнцыі, з якой пілігрымы ажыццяўляюць паезду да святых месцаў. Інтэнцыі могуць тычыцца асаблівых просьбаў да Пана Бога (аб дапамозе ў здароў’і, у розных справах, у вызнанні Ягонай волі і інш.), або паломніцтва падзякі Богу за ўжо атрыманыя ласкі. Паломніцтва не мае на ўвазе наяўнасць камфортных умоваў паездкі, ці прыбывання, наадварот, абмежаванасць у камфорце падчас паломніцтва, цярпенні - гэта ёсць найлепшая ахвяра Богу за выслухоўванне інтэнцый здзяйсняемай пілігрымкі. Паломніцтва абавязкова ўключае ў сябе малітоўную праграму (асабістую і групавую), а таксама можа быць прадугледжаны пост, выкананне нейкіх духоўных заданняў ці практыкаванняў.
Падчас паломніцтва ў нашу святыню, Вы можаце перажыць духоўнае аднаўленне падчас перажывання Святой Імшы або Адарацыі. Асаблівым чынам далучыцца да духоўных практык Вы можаце праз удзел у рэкалекцыях. Падрабязней пра рэкалекцыі глядзіце тут.
У нас Вы можаце замовіць экскурсію па тэрыторыі касцёла. Кошт экскурсіі – Ваша ахвяра экскурсаводу.
Экскурсія працягваецца 1 гадзіну. Падчас экскурсіі Вы даведаецеся пра гісторыю парафіі (Неміровічы, О’Руркі), гісторыю святога Казіміра, гісторыю з’яўлення фігуры Маці Божай Новага Жыцця ва Ўселюбе, пра архітэктуру касцёла.
Крыжовы шлях – гэта старадаўняя дзейсная малітоўная практыка ў каталікоў. Гэта 14 стацый для разважання мукі Пана на Крыжы, Яго Ахвяры за кожнага з нас (ад вынясення прысуда на ўкрыжаванне да смерці на Крыжы). У нашым касцёле прайці крыжовыя стацыі можна як вонку, на спецыяльна адведзенай для гэтага тэрыторыі са стацыямі, так і ўнутры касцёла. Для гэтай практыкі ёсць усе патрэбныя атрыбуты: крыж, свечкі, а таксама, па жаданню, падборка разважанняў на тэму Крыжовага шляху.
Ва Ўселюбе Крыжовы шлях з 14 стацый быў усталяваны 20 чэрвеня 2020 года ў свята Найсвяцейшага Сэрца Панны Марыі. Асвячэнне і першае набажэнства Крыжовага шляху адбылося тут 3 ліпеня 2020 года ў інтэнцыі перапрашэння за грахі беларусаў і Божай волі для Беларусі. Крыжы маюць блакітны колер – менавіта такі, як крыж на гары Аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі у Меджугор'і (Боснія і Герцэгавіна).
У нашым касцёле ёсць фігуркі і выявы розных святых, якія дапамагаюць у складаных сітуацыях. Праз іх заступніцтва ў адданай малітве можна папрасіць Бога ў вырашэнні Вашых праблем, або падзякаваць за атрыманыя ласкі.
У нашым касцёле Вы знойдзіце фігуркі святой Рыты з Каш’і (да яе моляцца аб дапамозе ў немагчымых выпадках), святога Антонія Падуанскага (да яго моляцца аб дапамозе ў знаходжанні згубленых рэчаў або аб знаходжанні добрага мужа / жонкі), святога айца Піо (да яго моляцца аб дапамозе ў ацаленні ад хваробаў і іншых цудаў), а таксама абраз святога Спірыдона Трыміфунцкага (да яго моляцца аб дапамозе ў ацаленні ад хваробаў і іншых цудаў, найбольш ушаноўваецца гэты святы праваслаўнымі). Малітвы да гэтых святых глядзіце тут.
Асаблівым чынам можна прасіць заступніцтва святога Казіміра, фігура якога знаходзіцца з правага боку ад галоўнага алтара. Таксама можна ўшанаваць рэліквіі гэтага святога, якія знаходзяцца ў нашым касцёле. Малітвы да святога Казіміра глядзіце тут.
Праца на хвалу Божую – гэта духоўная практыка ахвяраваць сваю працу безумоўна, з любові да Бога і бліжняга.
Мы можам прапанаваць Вам шэраг магчымасцяў такой духоўнай практыкі: уладкаванне тэрыторыі касцёла, старых могілак, прыбіранне касцёла або Дома пілігрымаў, пасадка дрэваў, праполка кветнікоў і інш. Для атрымання задання працы на хвалу Божую патрэбна звяртацца да айца Віталія, пробашча парафіі, і атрымаць ягонае блаславенства.
Калі Вы першы раз плануеце пілігрымку, прапануем азнаёміцца з агульнымі правіламі паводзінаў у асяроддзі вернікаў. Асноўным прынцыпам паводзінаў у пілігрымцы з’яўляецца пабожныя паводзіны, павага да бліжняга, і асабліва да веры і традыцый пілігрымуючай групы.
Каталіцкія пілігрымкі ў асноўным складаюцца з малітваў, малітвы на Ружанцы, малітоўных спеваў, імшаў, споведзі, Адарацыі Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, рэкалекцый і духоўных разважанняў, сяброўскім настроем і натхняючымі думкамі. Кожная пілігрымка, калі Вы прымаеце ў ёй сапраўдны духоўны ўдзел, можа стаць для Вас пераменай жыцця і яшчэ большым паяднаннем з Богам.
ЯК РЫХТАВАЦЦА ДА ПАЛОМНІЦТВА:
- Пажадана атрымаць блаславенства святара на пілігрымку, малітоўна натхніцца на пілігрымку;
- Быць апранутым пабожна;
- Прыбыць у назначаны час на месца збора групы;
- Па магчымасці мець з сабою малітоўнік, Біблію, Ружанец, ёмістасць для святой вады і алея;
- Вазьміце з сабою лекі (ад галаўной болі, ад прастуды, для лячэння ЖКТ, бактэрыцыдны пластыр, лекі ад алергіі), і асабліва тыя лекі, якія Вы пастаянна ўжываеце.
У АЎТОБУСЕ:
- Не дапускаюцца ў пілігрымку людзі, якія знаходзяцца ў нецверозым стане ці ў гразнай вопрадцы, якія брыдкасловяць ці ў любой іншай форме парушаюць прынцыпы пабожных паводзінаў;
- Не дапускаюцца ў пілігрымку людзі з прыкметамі прастуды або іншых вострых рэспіраторна вірусных інфекцый;
- Арганізацыя пасадкі пілігрымаў у аўтобус ажыццяўляецца толькі старшынёй групы (арганізатарам паездкі);
- Паломніку ў пілігрымцы недапушчальна агітаваць, прапагандаваць рэлігійную нецярпімасць, шавінізм, каментаваць дзеянні палітыкаў або іерархаў Каталіцкага Касцёла;
- Паломніку недапушчальна ўступаць у спрэчкі з арганізатарамі пілігрымкі і са святарамі ці сётрамі законнымі, якія суправаджаюць пілігрымку; недапушчальна патрабаваць змяніць маршрут паездкі, графік, пункт прыбыцця аўтобуса і т.п., бо толькі арганізатары пілігрымкі нясуць адказнасць за дастаўку паломнікаў па маршруту і назад;
- Падчас руху аўтобуса (мікрааўтобуса) дзейнічаюць агульнапрынятыя правілы перавозкі пасажыраў, якія выключаюць хаджэнне па салону аўтобуса (мікрааўтобуса), сон на палу, перашкоду працы кіроўцы або экскурсавода (гіда), супакою іншых пасажыраў і т.п.; у сітуацыі, калі паломнікі не выконваюць гэтыя правілы, кіроўца ці старшыня пілігрымкі мае права перапыніць паездку да нармалізацыі сітуацыі;
- За жыццё і здароўе дзяцей на працягу ўсяго маршрута паездкі адказнаць нясуць бацькі, якія іх суправаджаюць;
- Людзі, якія слаба бачаць, глуханемыя або нямоглыя павінны здзяйсняць паездку толькі пад наглядам суправаджаючых;
- Недапушчальна распіццё спіртных напояў, гульня ў карты і іншыя азартныя гульні, грубасць і нецэнзурная лаянка, а таксама іншыя непабожныя паводзіны пілігрымаў; у выпадку, калі паломнік неаднаразова ігнаруе правілы ўстаноўленага парадку, старшыня пілігрымкі мае права адстраніць такога пілігрыма ад паездкі без матэрыяльнай кампенсацыі.
АДЗЕННЕ:
Мужчынам: недапушчальна ехаць у шортах і майках са зголенымі плячыма.
Жанчынам: недапушчальна ехаць у кароткіх спадніцах, майках ці коўдрах, якія глыбока агаляюць лінію дэкальтэ, плечы жанчыны таксама павінны быць прыкрытыя; недапушчальна празрыстае адзенне; непажадана апранацца ў штаны ці шорты; непажаданы кідкі макіяж;
Абутак павінен быць зручны, па магчымасці, трэба мець таксама сменны абутак.
Патрэбна мець галаўны ўбор (хустка, шалік, кепка, шляпа і т.п.) або капялюш, на выпадак свякотнага надвор’я, а таксама парасон, на выпадак дажджу.
Пажадана мець коўдру, калі пераезды доўгія, каб накрывацца ў аўтобусе, калі будзе холадна.
ПАДЧАС НАВЕДВАННЯ КАСЦЁЛА:
- Мужчыны і хлопчыкі павінны зняць галаўны ўбор;
- Нельга рабіць фота ці відэаздымкі падчас Святой Імшы, калі на гэта не атрымана блаславенне пробашча парафіі; таксама для фота ці відэаздымкаў па-за часам Святой Імшы патрэбна атрымаць дазвол святара;
- Пры ўваходзе ў касцёл патрэбна выключыць свае мабільныя тэлефоны;
- Нельга ўваходзіць у касцёл у непрыстойным адзенні; патрабаванні да адзення пілігрымаў - глядіце пункт вышей;
- Недазваляецца паліць цыгарэты на тэрыторыі касцёла.
ДАКУМЕНТЫ І ГРОШЫ:
- Абавязкова вазьміце ў паездку пашпарт і поліс медыцынскага страхавання;
- Каб не даводзілася ў дарозе разменьваць грошы, паклапаціцеся загадзя, каб у Вас былі мелкія грошы на ахвяраванні.
Шчаслівай пілігрымкі! З Богам!