www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Прывітанне пробашча

Дарагі сябра,

мне, як пробашчу парафіі, вельмі прыемна вітаць Вас "віртуальна" ў касцёле святога Казіміра – адной з самых старажытных рыма-каталіцкіх святынь Беларусі.

На працягу многіх стагоддзяў гэты касцёл быў месцам малітвы і паломніцтва. Гэтая выбітная святыня нашай краіны, прысвечана апякуну ВКЛ і Польшчы, сучаснай Літвы і апекуну Гродзенскай дыяцэзіі ў Беларусі – святому Казіміру каралевічу з дынастыі Ягелонаў, вялікаму ўшанавальніку Маці Божай.

Гэта заступніцкая святыня з'яўляецца прытулкам больш чым для 200 вернікаў парафіі, якія ўшаноўваюць святога Казіміра і Маці Божую Новага Жыцця і прадстаўляюць народы, культуры і традыцыі, якія з'яўляюцца асновай каталіцкай веры і мазаікі нашага беларускага народа. Нездарма, яе ласкава называюць «утульная уселюбская святыня».

Уселюбскі касцёл з 2018 года таксама стаў вядомы як святыня Маці Божай Новага Жыцця. Штогод яна прымае больш за некалькі тысяч наведвальнікаў. Яе наведвалі між іншым метрапаліт Мінска-Магілеўскі Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп гродзенскі Аляксандар Кашкевіч, біскуп пінскі Антоні Дзямянка, дапаможны біскуп гродзенскі Юзаф Станеўскі.

Ад імя ўсіх вернікаў парафіі, супрацоўнікаў і валанцёраў касцёла святога Казіміра мы спадзяемся, што Ваш онлайн-візіт натхніць Вас на наведванне гэтага асаблівага месца! Мы з радасцю будзем чакаць магчымасці прывітаць Вас!

Няхай Бог багата благаславіць вас, а святы Казімір і Маці Божая Новага Жыцця заўсёды будуць вам правадырамі і заступнікамі ў кожнай вашай патрэбе.

З павагай у Хрысце,

айцец Віталь Цыбульскі

Місія нашай парафіі

Уселюбскі касцёл святога Казіміра - гэта рыма-каталіцкая святыня, прысвечаная святому Казіміру і Маці Божай Новага Жыцця. Святыня з'яўляецца месцам культу, паломніцтва, эвангелізацыі і пакаяння. Яна прапануе наведвальнікам магчымасць для грунтоўнага навяртання да Бога, разам з Марыяй і святым Казімірам, як прыкладам для гэтага шляху. Гэты старажытны храм, узнесены каталікамі ў адданасці Маці Божай і заступніцтву святога Казіміра, з’яўляецца бачным знакам іх веры і каталіцкай спадчыны. Святыня запрашае ўсіх людзей добрай волі з усёй краіны і з-за яе межаў у збаўчы момант веры, надзеі і любові, каб яны маглі прымірыцца і ператварыцца ў жывыя сімвалы прысутнасці Хрыста ў свеце. Менавіта тут вернікі збіраюцца, каб праславіць Бога, ушанаваць Маці Божую, прасіць заступніцтва святога Казіміра і распаўсюджваць Божае Слова там, дзе б яны не былі пасланыя.

Парафія святога Казіміра

Пробашч касцёла
святога Казіміра ва Ўселюбе
айцец Віталь Цыбульскі

Айцец Віталь Цыбульскі нарадзіўся ў г. Шчучыне, Гродзенскай вобласці. Скончыў Кракаўскую вышэйшую духоўную семінарыю Айцоў Піяраў (1997-2003). У 2003 годзе атрымаў святарскія пасведчанні ў Гродзенскай дыяцэзіі. Скончыў Школу Фарматараў вышэйшых духоўных семінарый у Кракаве (2007- 2009). З 2016 года паслугоўвае пробашчам ва ўселюбскай парафіі святога Казіміра.

тэлефон пробашча: +375(29)28-00-545
e-mail: casimir1433@gmail.com

Дом Пілігрыма

Ірына – адміністратар

тэлефон: +375(29)789-74-36

Інэсса – памочнік адміністратара

тэлефон: +375(44)545-69-71