www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

ТУР: СКАРБЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
(Мінск - Мір - Навагрудак - Уселюб - Мінск)
 

Падчас нашай вандроўкі мы перанясемся ў тыя старажытныя часы, калі на беларускіх землях з'явілася Вялікае княства Літоўскае. Сярэдневечны маршрут завядзе нас у легендарны Навагрудак, сталіцу Вялікага княства. Вы даведаецеся, адкуль сярод лясоў Панямоння тут паўстала магутная дзяржава на чале з князям Міндоўгам, як і дзе яго каранавалі на караля Літвы, чаму Навагрудак стаў горадам буйных багаццяў, якім чынам тут з'явіліся прадстаўнікі Папскага Прастола, як паўстала каралеўская дынастыя Ягелонаў і якую ролю сучасная вёска Ўселюб адыгрывала ў міжнародных падзеях. Вы наведаеце старажытныя замак і касцёл у Міры, пазнаёміцеся са старажытным Навагрудкам - горадам, які абараняе сам Арханёл Міхал, пабываеце на развалінах самага буйнога замка ВКЛ, які ніколі не быў захоплены крыжакамі, наведаеце касцёл, дзе браў шлюб кароль Ягайла з князёўнай Софьяй Гальшанскай, а вузкія і прывабныя наваградскія вулачкі раскажуць Вам неверагодныя легенды і сапраўдныя гісторыі старажытнай сталіцы княства. Праз стагоддзі значных еўрапейскіх падзей мы трапім у вёску Ўселюб, куды нас завядзе сам святы каралевіч Казімір. Менавіта тут Вы разгадаеце, якія скарбы збіралі каралі, і як Вялікае княства Літоўскае стала скарбніцай выбітных людзей.

Вас чакае смачны абед і яшчэ больш неверагодная сустрэча з надзвычайнымі людзьмі!

Заказ тура:
+375 29 124 93 21 (А1)
+375 29 754 64 11 (МТС)
+375 25 96 94 293 (life)

Тур ажыццяўляецца пры наборы турыстычнай групы. Ад 15 чалавек.

Кошт тура залежыць ад колькасці турыстаў у групе. У кошт уваходзіць трансфер, абед. Аплата працы экскурсавода – дабрачынная ахвяра ўдзельнікаў паездкі.

Тур: Вяртанне згубленных скарбаў
(Мінск - Крэва - Баруны - Гальшаны - Іўе - Уселюб - Мінск)

Шмат скарбаў утойвае ў сабе гісторыя Беларусі. Складаныя працэсы Сярэднявечча зрабілі нашыя землі буйной еўрапейскай дзяржавай на многія стагоддзі. Падчас нашай вандроўкі мы перанясемся ў самы эпіцэнтр гістарычных падзеяў, якія вырашалі лёс Еўропы XIV - XVII стагоддзяў. У Крэва і Гальшанах мы сустрэнемся з гістарычнай асобай вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Ягайла, заснавальніка дынастыі Ягелонаў. Вы пабываеце на магутных развалінах некалі магутнага Крэўскага замка, дзе быў закладзены першы фундамент для стварэння Рэчы Паспалітай. Вы адкроеце для сябе велічную архітэктуру барока ў базыліянскім касцёле Пятра і Паўла ў Барунах (1757) і францішканскім касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (1618), дзе знаходзілася пахавальніца роду Сапегаў, а жывапісныя разваліны Гальшанскага замка, дзе і па сёлета шукаюць скарбы, відавочна нагадаюць Вам аб былых багаццях вялікалітоўскай шляхты. Вы даведаецеся пра гісторыю пратэстантызму і ўніяцтва на беларускіх землях, пабываеце ў адным з цэнтраў тагачаснай Рэфармацыі – у Іўі, а таксама дазнаецеся, чаму сёння Іўе носіць неафіцыйную назву “маленькі Ерузалем”. На самай высокай кропцы горада, ля касцёла Пятра і Паўла, Вы будзеце ўраджаныя фігурай Езуса Збаўцы (копіей фігуры з Рыа-дэ-Жанэйра), Які раскінутымі рукамі бласлаўляе гэты горад, а ў касцёле Вы убачыце рэліквію, якая ў прамым сэнсе слова, зышла з нябёсаў.

Заступнікам нашай вандроўкі будзе сам святы каралевіч Казімір, які праз увесь маршрут па былым ягоным каралеўскім уладанням, прывядзе нас ва Ўселюб – месца асаблівай пашаны Маці Божай. Менавіта тут Вы адкрыеце для сябе сапраўдныя скарбы, якімі валодалі каралі і лепшыя прадстаўнікі вялікалітоўскай шляхты.

Напрыканцы вандроўкі Вас чакае смачны абед і кава з ірландскай выпечкай, а таксама знаёмства з надзвычайнымі людзьмі!

Заказ тура:
+375 29 124 93 21 (А1)
+375 29 754 64 11 (МТС)
+375 25 96 94 293 (life)

Тур ажыццяўляецца пры наборы турыстычнай групы. Ад 15 чалавек.

Кошт тура залежыць ад колькасці турыстаў у групе. У кошт уваходзіць трансфер, абед. Аплата працы экскурсавода – дабрачынная ахвяра ўдзельнікаў паездкі.