- Гісторыя касцёла і архітэктура
- Святы Казімір і яго дар малітвы
- Маці Божая Новага Жыцця
- Расклад набажэнстваў
- Прывітанне пробашча
- Школа малітвы
"Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе відавочна".Евангелле паводле Мацвея 6,2-4
Паважаныя сябры! Наш сайт і нашая дзейнасць на хвалу Божую здзяйсняецца толькі за кошт ахвяраванняў. Будзем вельмі ўдзячныя, калі Вы таксама далучыся да справы евангелізацыі і распаўсюджвання культа Маці Божай Новага Жыцця праз Вашыя ахвяраванні. Мы молімся за нашых ахвярадаўцаў!
Нашым партнёрам па безнаяўным ахвяраванням з'яўляецца беларускі правайдар Webpay, які ажыццяўляе сваю дзейнасць з 2007 года і добра зарэкамендаваў сябе як надзейная сістэма банкаўскіх пераводаў для звыш чым 1500 арганізацый. Гэта адзіны ў краіне PSP-правайдэр, які мае ўзгадненні з 8 асноўнымі банкамі Беларусі. Асноўнай перавагай гэтага сэрвісу з'яўляецца бяспека банкаўскіх пераводаў для ахвярадаўцаў.
Вы можаце ажыццявіць як разавае ахвяраванне, так і шматразовае з картак з любой кропкі свету або праз ЕРІП. Ахвярадаўца можа ўвесці любую суму на сваё меркаванне, пры неабходнасці ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку і іншыя дадзеныя. Мы не запытваем ніякіх персанальных дадзеных нашых ахвярадаўцаў, сістэма Webpay усталёўвае шыфраванае злучэнне па абароненым пратаколе TLS і канфідэнцыйна прымае ад карыстальніка дадзеныя яго банкаўскай карты (нумар карты, імя трымальніка, дату заканчэння дзеяння і кантрольны нумар CVC/CVC2). Пасля таго, як Вы абралі сумму ахвяравання, націскайце, калі ласка, кнопку "Ахвяраваць", і далей прытрымлівайцеся парадаў сэрвіса Webpay, каб завяршыць плацёж.
Вы можаце прывязаць сваю картку для перыядычных пералікаў ахвяраванняў на рахунак нашага касцёла. Таксама Вы зможаце лёгка адпісацца ад рэкурэнтных плацяжоў.
Увага! Грашовыя дабрачынныя пераводы не падлягаюць вяртанню.
Калі ў Вас няма магчымасці скарыстацца карткай, Вы можаце ажыццявіць грашовы перавод у любым банку непасрэдна на разліковы рахунак нашага касцёла: р/р BY39 BAPB 3015 4154 7001 4000 0000 у ААТ "Белаграпромбанк" (РКЦ № 25 в г. Навагрудак), код BAPBBY24457.
Бяспечны сервер WEBPAY усталёўвае шыфраванае злучэнне па абароненым пратаколе TLS і канфідэнцыйна прымае ад кліента дадзеныя сваёй платнай карты (нумар карты, імя ўладальніка, дату завяршэнне дзеянняў і кантрольны нумар банкаўскай картачкі CVC / CVC2).
Пасля здзяйснення аплаты з выкарыстаннем банкаўскай карты неабходна захоўваць атрыманыя карт-чэкі (пацверджання аб аплаце) для зверкі з выпіскай з карт-рахунку (з мэтай пацвярджэння учыненых аперацый у выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый).
У выпадку, калі ў вас узніклі праблемы або пытанні Вам неабходна звярнуцца ў нашу службу тэхнічнай падтрымкі па тэлефоне +375 1597 61 557 або e-mail casimir1433@gmail.com. Менеджэры Вас пракансультуюць.
Парафія касцёла святога Казіміра ў в. Уселюб, Навагрудскага раёна, Гродзенскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, УНП 500058944.
"Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее. Дабрачынная душа будзе насычана, і хто напойвае іншых, той і сам напоены будзе".Кніга Прытчаў 11, 24-25
"Бо ў Табе — крыніца жыцця, і ў Тваім святле мы бачым святло".Псальм 35:10
Запальванне свечкі за блізкіх ці ў асабістых інтэнцыях - даўняя традыцая ў Каталіцкім Касцёле. Мы запрашаем вас далучыцца да гэтай традыцыі, запаліўшы свечку ў нашай святыні ля фігуры Маці Божай Новага Жыцця. Свечкі чування гараць ля фігуры Маці Божай Новага Жыцця. Кожны палаючы агеньчык уяўляе сабою веру таго, хто моліцца, і яго гарачыя малітвы, даручаныя пяшчотнаму заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі.
Мы можам запаліць свечку ў Вашай інтэнцыі каля Маці Божай Новага Жыцця. Для малітвы не патрабуецца ахвяра. Але калі Вы хочаце ахвяраваць за свечку, ахвяруйце, колькі палічыце патрэбным.
Дашліце нам Вашае імя і Вашую інтэнцыю. На Ваш e-mail Вы атрымаеце пацвярджэнне аб свечцы, запаленай у Вашай інтэнцыі.
Інструкцыя аплаты Online (праз WebPay)
Вы можаце ажыццявіць ахвяраванне з картак з любой кропкі свету. Ахвярадаўца можа ўвесці любую суму на сваё меркаванне, пры неабходнасці ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку і іншыя дадзеныя. Калі ласка, абярыце суму і націсніце "Ахвяраваць" і сачыце за падказкамі на сайце.
Інструкцыя аплаты праз АРІП
Аплату Вы можаце ажыццявіць у любым банку:
- інтэрнэт-банкінгу,
- мабільным банкінгу,
- інфакіёску,
- банкамаце,
- касе і г.д.
Каб зрабіць ахвяраванне неабходна:
1. Выбраць Пункт “Сістэма “Расчет” (АРІП) > Благотворительность, общественные объединения > Религиозные объединениями > Приход костёла Св. Казимира
2. Увесці сумму ахвяравання
3. Праверыць карэктнасць інфармацыі
4. Ажыццявіць плацёж.