- Гісторыя касцёла і архітэктура
- Святы Казімір і яго дар малітвы
- Маці Божая Новага Жыцця
- Расклад набажэнстваў
- Прывітанне пробашча
- Школа малітвы
Заказаць Грыгарыянскую Святую Імшу за памерлых
"Бо калі мы верым, што Езус памёр і ўваскрос, то і памерлых у Езусе Бог прывядзе разам з Ім".1-е пасланне святога Апостола Паўла да Тэсаланікійцаў 4,14
Грыгарыянская Святая Імша азначае 30 Імшаў, якія цэлебруюцца 30 дзён запар за аднаго памерлага.
Гэты звычый быў ініцыяваны Папам Рыгорам І Вялікім (540-604 гг.), які такім чынам настаўляў маліцца за памерлага бенедыктынскага манаха. Згодна пабожнаму пасланню, на 30-ты дзень манах павінен быў паказаць сябе Папе і падзякаваць яму за ласку, якую ён атрымаў такім чынам праз гэтую малітву.
Звычай Грыгарыянскай Святой Імшы заснаваны на перакананні вернікаў аб эфектыўнасці гэтай формы малітвы. Ён не звязаны з якой-небудзь дактрынай або спецыяльным багаслоўем Касцёла. Малітва за памерлага, да якой Касцёл заклікае вернікаў, з'яўляецца выразам веры ў Божую ласку, якая пераўзыходзіць недахопы жыцця чалавека і яго грахоў. Святы апостал Павел піша: "Той, які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як з Ім не даруе нам і ўсяго?"; (Пасланне да Рымлянаў 8,32).
Вера ва ўваскрасенне цела і вечнае жыццё, якую Езус абяцае сваім вучням, з'яўляецца асновай хрысціянства, таму мы молімся аб дараванні грахоў і аб славе нябёсаў, для нашых блізкіх, якія пакінулі гэты свет.
Чатыры важных элемента, якія тычацца Грыгарыянскай Святой Імшы, як паказана ў Дэкларацыі Кангрэгацыі Духавенства ад 24 лютага 1967 года:
*Імша цэлебруецца для аднаго памерлага;
*Імша цэлебруецца 30 разоў (30 Святых Імшаў);
*Імша цэлебруецца на працягу непасрэдна паслядоўных дзён
(без перапынкаў).
ЦЭЛЕБРАЦЫЯ ГРЫГАРЫЯНСКАЙ ІмшЫ ВА ЎСЕЛЮБСКАЙ ПАРАФІІ СВЯТОГА КАЗІМІРА
Калі вы хочаце, каб у нас цэлебравалася Грыгарыянская Святая Імша за Вашага памерлага, калі ласка, звяжыцеся з намі, па тэлефоне +375 29 2 800 545 (МТС), або праз форму на нашай старонцы (гл. ніжэй). Пасля сумеснага вызначэння даты і часу мы пачнем цэлебраваць гэтую Імшу.
КОЛЬКІ ГЭТА КАШТУЕ?
У нашым касцёле няма тарыфаў для Сакрамэнтаў. Мы не вызначаем, колькі патрэбна заплаціць. Парафіяне просяць цэлебраваць Імшы, пакідаючы ахвяраванне, наколькі яны могуць сябе дазволіць. Гэта не плата за малітву, Святая Імша бясплатная, Хрыстос заплаціў цану. Ахвяраванне з'яўляецца асноўнай крыніцай сродкаў для падтрымлівання існавання парафіі.
Ахвяраванне - гэта спосаб адказнасці за касцёл, а таксама выраз клопату і спосаб падзяліцца тым, што ў Вас ёсць. Такім чынам, ахвяраванне залежыць ад шчодрасці дабрачынцы, але таксама і ад магчымасцяў. Так як Грыгарыянскія Імшы - гэта 30 святых Імшаў, якія цэлебруюцца штодня запар, то ахвяраванне, якое прыносіцца з нагоды такой Імшы, звычайна ў 30 разоў большае за ахвяраванне, якое мы прыносім за адну Імшу.