- Гісторыя касцёла і архітэктура
- Святы Казімір і яго дар малітвы
- Маці Божая Новага Жыцця
- Расклад набажэнстваў
- Прывітанне пробашча
- Школа малітвы
Школа Малітвы
“Калі Ён маліўся ў пэўным месцы і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: “Пане, навучы нас маліцца”.Евангелля паводле Лукі 11, 1
Малітва - гэта сродак, які паказвае, як жыць любоўю. Бо мэта жыцця - не малітва, а любоў, каханне. Малітва гэта як бы кропельніца, якая напоўніць наша сэрца Богам і дарамі Божымі. Бо паколькі чалавечае сэрца было створана для Бога, яно не знойдзе супакою, пакуль не будзе напоўнена Богам.
Быць святым - гэта значыць мець у сэрцы паўнату Бога, паўнату любові. І малітва - гэта тое, як Бог паслугоўвацца, каб даць Сябе чалавеку, каб прыйсці ва ўсёй Сваёй паўнаце да нашага сэрца. Малітва, як кажа нам Маці Божая, ёсць дыялог з Богам, ёсць прабыванне сэрца з сэрцам Бога.
Багародзіца не аднойчы казала, што з малітвай і постам мы можам спыніць войны, прадухіліць няшчасці, мы можам нават прыпыніць ці змяніць законы прыроды. А гэта азначае, што чалавек, які моліцца, гэта чалавек, які творыць. Гэта чалавек, які валодае сілай, якая з'яўляецца не яго сілай, а сілай самога Бога.
Маці Божая казала, што мы павінны маліцца не толькі вуснамі але і сэрцам. Яна жадае каб мы прамовілі адзін “Ойча наш…” сэрцам, чым увесь Ружанец, не ўкладваючы ў гэта сэрца. Тады мы адчуем радасць у сэрцы, радасць знаходжання сэрца з сэрцам, адчуем размову з Богам. Калі мы пачнем каштаваць з гэтага дыялогу сэрца з сэрцам, то, вядома, мы будзем пашыраць гэты дыялог, надаваць яму больш часу ў малітве.
Дарагія сябры! Мы хочам запрасіць Вас далучыцца да нашай школы малітвы “Natus est”, каб спасцігнуць і скашатаваць, чым з'яўляецца малітва сэрцам.