Шаноўныя браты і сёстры!
Вітаем Вас у нашым “Доме Пілігрыма”! Вельмі спадзяемся на тое, што тут Вы адчуеце сапраўдны клопат пра Вас і пэўны камфорт, каб знаходзячыся ва Ўселюбе, ля Маці Божай Новага Жыцця, Вы адпачылі не толькі цялесна, але і духоўна.
Наш “Дом Пілігрыма” мае магчымасці для размяшчэння адначасова да 30 чалавек. Гэта комнаты для 2-х, 3-х, 4-х і болей чалавек. Туалет, рукамыйніца і душ з гарачай вадой – агульныя, на кожным паверсе. Зменная пасцельная бялізна - для кожнага пілігрыма. Неабходныя туалетныя прыналежнасці пілігрым павінен мець свае. Пакоі зачыняюцца на ключ. На першым паверсе знаходзяцца пакой для рэгістрацыі пілігрымаў, сталовая і кухня, зала для адпачынку. Ёсць электрачайнік, посуд.
Важна памятаць, што “Дом Пілігрыма”, – гэта не гатэль, а месца начлега пілігрыма, які праходзіць нейкую духоўную практыку тут, у нашым касцёле святога Казіміра.
Групы пілігрымаў мы запрашаем наведаць нашыя рэкалекцыі (падрабязней – глядзіце тут) і школу малітвы “Natus Est” (падрабязней – глядзіце тут) для ўзрастання ў Богу і ў малітве. Калі Вы вандруеце асобна, ці сям’ёй, для Вас мы прапануем стандартную праграму духоўнай практыцы, з якой Вы можаце азнаёміцца ніжэй.
Таксама запрашаем на нашыя адпустовыя набажэнствы (падрабязней – глядзіце тут) і на хрысціянскі фестываль "Novafest" (падрабязней – глядзіце тут).
За ўсіх Вас заўсёды дзякуем Богу!
ЯК ЗАБРАНІРАВАЦЬ НАЧЛЕГ:
“Дом Пілігрыма” прымае пілігрымаў у перыяд з мая па кастрычнік.
Калі Вы збіраецеся прыехаць да нас, Вам неабходна патэлефанаваць па нумару +375 29 789 74 36 адміністратару і замовіць дату прыбыцця, колькасць чалавек, колькасць дзён знаходжання і праграму прыбывання.
Звычайны тэрмін знаходжання для пілігрымаў – пятніца, субота, нядзеля (1-3 дні). Калі Вам патрэбна больш часу для прыбывання ў нашым Доме, то кошты начлега і харчавання, а таксама праграма прыбывання агаворваюцца асобна ў кожным асобным выпадку.
Пры засяленні ў “Дом Пілігрыма” неабходна прад'явіць пашпарт з рэгістрацыяй.
Засяленне з дзецьмі магчыма (дзеці да 7 гадоў пражываюць бясплатна), пры засяленні неабходна прад'явіць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
АСОБНЫ АБО СЯМЕЙНЫ ПАЛОМНІЦКІ ТУР (3 ДНІ):
Адзенне пілігрыма павінна быць пабожным (падрабязней – глядзіце тут). Шорты, майкі з кароткімі рукавамі і блузкі з выразам дэкальтэ, кароткія спадніцы і аблягаючыя цела штаны (для жанчын) на тэрыторыі касцёла і “Дома Пілігрыма” забароненыя.
Пілігрым павінен быць гатовы выконваць працы або несці парафіяльнае служэнне, якія на яго будуць ускладзеныя пробашчам парафіі. Таму, пілігрыму пажадана ўзяць з сабой рабочую вопратку і абутак.
Пражываючы ў “Доме Пілігрыма”, пілігрым павінен падтрымліваць парадак і чысціню, і перад ад'ездам прыбраць за сабой (зняць пасцельную бялізну і заслаць ложак).
Пілігрымы павінны наведваць парафіяльныя набажэнствы – Святую Імшу.
Збіраючыся ад'язджаць, неабходна паведаміць пра гэта пробашчу парафіі і атрымаць бласлаўленне на ад'езд.
Знаходзячыся на парафіяльнай тэрыторыі, неабходна зрабіць так, каб Вашае знаходжанне не парушыла таго ўкладу жыцця, які склаўся ў парафіі. Для гэтага важна пастарацца выконваць ніжэй прапісаныя правілы:
1. Без блаславення, самавольна пілігрым не мае права пачынаць ніякую, нават самае добрую справу на тэрыторыі парафіі.
2. Паводзіны пілігрыма павінны адпавядаць мэце яго прыезда (гучныя размовы і смех, карыстанне дэкаратыўнай касметыкай, брыдкаслоўе, курэнне, п'янства і іншае на тэрыторыі парафii недапушчальныя).
3. Пілігрымы павінны захоўваць цішыню ў касцёле: адключаць сотавыя тэлефоны, не размаўляць.
4. Для пілігрымаў, якія прыязджаюць з дзецьмі, важна сачыць за іх паводзінамі і не дапускаць парушэння імі ўкладу парафіяльнага жыцця.
5. Сілкуюцца пілігрымы з кухні “Дома Пiлiгрыма”. Самастойнае гатаванне ежы ў “Доме Пілігрыма” забаронена.
Калі сярод пілiгрымаў ёсць тыя сёстры і браты, якія шукаюць сваё пакліканне ў служэнні Богу, яны могуць сказаць пра гэта пробашчу касцёла, і з яго блаславення тэрмін іх знаходжання можа быць павялічаны.
З любоўю ў Пану, айцец Віталь, пробашч парафіі.
ПРАГРАМА ПАЛОМНІЦКАГА ТУРА (3 ДНІ)
ПЯТНІЦА
19.00 – Заезд і размяшчэнне на начлег.
20.00 – Вячэра.
21.00 - 22.00 – Супольная малітва праслаўлення Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце (касцёл).
СУБОТА
8.30 – Сняданак.
9.30 - 10.30 – Асабістае чытанне Бібліі.
10.30 — 13.30 – Парафіяльнае служэнне (праца на карысць парафіі).
14.00 – Абед.
14.30 – Адпачынак. Вольны час.
15.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці (касцёл).
15.30 — 17.30 - Парафіяльнае служэнне.
18.30 – Ружанец (касцёл).
19.00 – Магчымасць споведзі, Святая Імша (касцёл).
20.00 – Вячэра.
21.00 - 22.30 – Магчымасць размовы са святаром.
23.00 – Адпачынак.
НЯДЗЕЛЯ
8.30 – Сняданак.
9.30 - 10.30 – Асабістае чытанне Бібліі.
10.45 – Магчымасць споведзі.
11.00 – нядзельная Святочная Імша (касцёл).
13.00 – Абед.
13.30 – Ад’езд.
АХВЯРАВАННІ ЗА ПРАЖЫВАННЕ Ў “ДОМЕ ПІЛІГРЫМА”.
1 паверх
* стандарт (1-мясцовы) - ахвяраванне за суткі знаходжання + трохразовае харчаванне ад 35 BYN;
2 паверх
* эканом клас (6-мясцовы) - ахвяраванне за суткі знаходжання + трохразовае харчаванне ад 25 BYN;
* эканом клас (4-мясцовы) - ахвяраванне за суткі знаходжання + трохразовае харчаванне ад 25 BYN;
* эканом клас (4-мясцовы) - ахвяраванне за суткі знаходжання + трохразовае харчаванне ад 25 BYN;
* стандарт (3-мясцовы) - ахвяраванне за суткі знаходжання + трохразовае харчаванне ад 30 BYN;
* стандарт (2-мясцовы) - ахвяраванне за суткі знаходжання + трохразовае харчаванне ад 30 BYN;
Госці "Дома Пілігрыма" павінны выконваць правілы размяшчэння і пражывання. На першым паверсе ў зале знаходзіцца расклад набажэнстваў, удзел у іх пажаданы.
Усе памяшканні “Дома Пілігрыма” асвечаныя, у кожным знаходзяцца абраз або крыж. У калідорах – таблічкі з цытатамі з Бібліі, насценны крыж, абраз малітвы Езуса ў садзе Аліўным.
P/S !!! Есць магчымасць арганізаваць вогнішча на спецыяльна вызначаным месцы, пры наглядзе дарослых.
Харчаванне - хатняя ежа, кава, гарбата, печыва.
Адказы на пытанні па пражыванні ў “Доме Пілігрыма”:
+375(29) 789-74-36 – адміністратар
e-mail: casimir1433@gmail.com
Вашымі ахвяраваннямі Вы спрыяеце развіццю гэтата месца і культу Маці Божай Новага Жыцця.