www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

Дата: 2023-11-08

З 3-6 лiстaпада ў Haвaгрудку ў касцёле Святога Міхала Арханёла прaходзiў трэцi па лiку Mалiтоўны кaнгрэс у aбaрону ненароджaных дзяцей і традыцыйных сямейных каштоўнасцей.Правядзенне гэтага кангрэсу вельмi неабходна. Адказнасць за здзяйсненне абортаў пакладзецца на ўсіх нас. У межах Кангрэса 4 лiстапада адбылася пакутная пiлiгрымка з Навагрудка ва Ўселюб да Маці Божай Новага Жыцця. На гэтым благаслаўлённым шляху iшлi дарослыя жанчыны і мужчыны, бацькi з дзеткамi, трымаючы ў руках белыя крыж...

Падрабязней »

Дата: 2022-05-12

Рэальнасць сённяшняга свету заключаецца ў імкненні ўзвышэння аднаго чалавека над іншым. Многія людзі імкнуцца ачарніць рэпутацыю іншага чалавека з мэтай выглядаць больш прыстойна. У выніку нараджаецца мноства канфліктаў, шкодных духоўнаму развіццю душ. На жаль, мы, хрысціяне, часта ўцягнутыя ў гэты працэс або з'яўляемся завадатарамі канфліктаў.

Падрабязней »

Дата: 2022-02-05

Трэцюю частку жыцця мы праводзім на працы. І гэта выклікае шмат пытанняў не толькі ў хрысціян. Ці з'яўляецца праца непазбежным злом, вынікам грэхападзення? Ці правільна гэта, што я працую дзеля грошай? Навошта патрэбна працаваць?

Падрабязней »

Дата: 2021-11-28

Быць сапраўдным мужчынам - паняцце вельмі расплывістае, асабліва ў нашыя дні. Сёння, калі свет знаходзіцца ў віры радыкальных пераменаў, калі бурацца векавыя асновы, калі губляецца падстава для якіх-небудзь аб'ектыўных маральных прынцыпаў наогул, пытанне сапраўднай мужнасці практычна страціла свой сэнс для многіх людзей. Але, нягледзячы на такое становішча спраў, Святое Пісанне шмат кажа аб тым, што значыць быць сапраўдным мужчынам.

Падрабязней »

Дата: 2021-09-07

14 верасня, у аўторак Касцёл будзе адзначаць свята Узвышэння Крыжа. У гэты дзень і наша парафіяльная супольнасць будзе адзначаць свой адпуст з гэтай нагоды. Запрашаем далучыцца да нашага святкавання. Пачатак урачыстай Эўхарыстыі - 12.00. Пасля св. Імшы адарацыя Крыжа.

Дата: 2021-07-29

Зарэгістравацца трэба па спасылцы https://forms.gle/vcaL1t2xb152tcx3A Набыць квіткі на аўтобус з Мінску па тэлефонах +375 33 320 11 48 Наталля (viber, telegram), +375 44 759 08 67 Ірына (viber) +375 29 124 93 21 Вольга (viber, telegram)

Падрабязней »

Дата: 2021-07-19

Нагадваем, што фестываль адбудзецца 21 жніўня! Запісацца ў паездку з Мінска і набыць білет на аўтобус можна па тэлефонах: + 375 29 124 93 21; +375 33 320 11 48; + 375 29 754 64 11

Падрабязней »

Дата: 2021-05-05

Вобраз Бога, які вы носіце ў сабе: ці дапамагае ён вам ці перашкаджае вашым адносінам з Богам? Стэрэатыпы пра Бога, малітву і веру, якія перашкаджаюць Вашаму духоўнаму і не толькі духоўнаму развіццю. Што ўскладняе мае адносіны з Богам?

Падрабязней »

Дата: 2021-03-05

Святога Казіміра ўшаноўваць па усёй тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага з 1613 года, таму невыпадкова, выяву святога можна сустрэць амаль у кожным беларускім касцёле. Святы Казімір таксама з’яўляецца апекуном Гродненскай дыяцэзіі. Святы Казімір (1458-1484) нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і (13 дзяцей) караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Казіміра IV Ягелончыка (дынастыя Ягелонаў). У маладым узросце каралевіч прынёс Богу пажыццёвы зарок цнатлівасці і выстаяў у сваёй пастанове да канца. Пост, Эўхарыстыя, чытанне Святога Пісання, споведзь, сціплае жыццё, самаахвяраванасць, міласэрнасць, міратворчасць, прага нябесных багаццяў, а не зямных, пашана да бацькоў, распаўсюджванне веры праз будаўніцтва касцёлаў і кляштароў на тэрыторыі ВКЛ - усё гэта было асноўным падмуркам ягонага жыцця.

Падрабязней »

Дата: 2021-02-10

Запрашаем прыняць ўдзел у рэкалекцыях «Навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння», якія адбудуцца 20-21 лютага 2021 г. ва Ўселюбе. Вы атрымаеце адказы на пытанні: чаму так цяжка дараваць; чаму малітвы «Ойча наш» досыць для сустрэчы з Жывым Богам і для здабыцця шляху прабачэння; чаму дар прабачэння такі важны і аб ім трэба маліцца; як прыняць і дараваць чалавеку, які прычыніў нам зло; як дараваць нашых «даўжнікоў», каб і Бог нам дараваў; як праз прабачэнне наблізіць і паскорыць навяртанне да Бога іншага чалавека; як захаваць сябе і аздаравіць свой род і нават цэлы народ праз прабачэнне; сапраўднае і несапраўднае прабачэнне; як ператварыць трагедыю ў перамогу; як нарадзіцца да Новага Жыцця!

Падрабязней »