www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

Рэкалекцыі "Як перажываць цяжкасці ў жыцці?" 9-11 снежня

Дата: 2022-12-03 08:42:42

Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека на зямлі. Ад таго ў што чалавек верыць, на чым заснавана яго вера і наколькі яна трывалая, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць жыцця кожнага. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў, у цяжкія часы. Жыццёвыя крызісы правяраюць веру на трываласць. Яны патрабуюць моцнай і досыць цягавітай веры. Вось чаму апостал Павел пісаў пра гэтыя часы: "бо дзень пакажа..."(1 Кар 3, 13).

Цяжкія часы - гэта найлепшая абстаноўка для ўзрастання або трэніроўкі веры. На рэкалекцыях мы закранем некалькі ключавых пытанняў ўзрастання веры ў цяжкасцях. Якім чынам мы можам ператварыць складанасці, якія перажывае сёння ўвесь свет і мы асабіста, у духоўныя блаславенні, у крыніцу росту і ўмацавання нашай душы?

Пачатак: пятніца 19.00. Заканчэнне: нядзеля 14.00.

Меркаванае ахвяраванне за ўдзел: 50 руб. 

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 280 05 45

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.
Як да нас даехаць?