Дарагія сябры! Запрашаем усіх на рэкалекцыі школы малітвы Natus Est у нашай парафіі, парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць).
Natus Est з лацінскага азначае “народжаны”. Галоўнай мэтай школы з'яўляецца супольнае ўзрастанне ў пазнанні Езуса Хрыста праз Марыю. Супольна разважаем над тэкстамі Святога Пісання, дзелімся духоўнымі думкамі, і ўсім тым, што набліжае нас да Хрыста.
Рэкалекцыі разлічаны на ўсіх жадаючых. Тых, хто прагне рэальных пераменаў у сэрцы і жыцці праз сустрэчу с асобай Езуса Хрыста і Яго Маці.
ПРАГРАМА
2021
Лістапад
12-14 Смартфон і твая душа
19-21 Жаночасць - Божы дызайн
Снежань
10-12 Небяспека ідалапаклонства
2022
Студзень
Люты
11-13 Быць хрысціянінам на працоўным месцы
25-27 Звычайны бацька з незвычайнай верай (для мужчын)
Сакавік
4-6 Малітва - галоўная ўмова духоўных перамог
18-20 Звычайная маці з незвычайнай верай (для жанчын)
Красавік
8-10 Хрысціянін, які вучыцца служыць
22-24 Мова: дабраслаўленне ці праклён?
Май
Чэрвень
10-12 Практыкум суправаджэння - як дапамагаць бліжняму?
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.
Рэкалекцыі адбываюцца з пятніцы па нядзелю. Пачатак: пятніца 19.00, заканчэнне: нядзеля 13.30.
Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 29 280 05 45
______________
ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ:
Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.
Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 (29) 307-20-22
Праз тэрыторыю Навагрудскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж - Навагрудак - Ліда, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Навагрудак - Наваельня, Навагрудак - Любча.
Найбліжэйшае чыгуначнадарожнае паведамленне знаходзіцца ў г. Баранавічы (75 км.), г. Ліда (55 км.) і в. Наваельня (40 км.)
Наш Дом Пілігрыма знаходзіцца прыблізна ў 150 км ад Мінска і столькі ж ад Гродна, у 25 км ад трасы хуткага руху М6.
НА АЎТАМАБІЛІ:
З МІНСКУ - па трасе хуткага руху М6: перад скрыжаваннем І'ўе, за мастом павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.
З ГРОДНА - па трасе хуткага руху М6: перад мастом каля І'ўе, павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.
АЎТОБУСАМ:
МІНСК — УСЕЛЮБ:
Па пятніцах: Мінск АВ "Цэнтральны" - Ўселюб (адпраўленне 19:40 - прыбыццё 22:57)
НАВАГРУДАК — УСЕЛЮБ:
Па пятніцах:
Навагрудак АВ – Мінск АВ- Усходні (адпраўленне 12:50)
Навагрудак АВ – Альхоўка (адпраўленне 14:30)
Навагрудак АВ – Чарэшля (адпраўленне 17:10)
Навагрудак АВ – Ляхавічы (адпраўленне 17:30)
Па суботах:
Навагрудак АВ – Любча АК (адпраўленне 07:50,16.10)
Навагрудак АВ – Атмінава (адпраўленне 14:30)
НАВАГРУДАК — МІНСК:
Па нядзелях: Навагрудак АВ – Мінск АВ "Усходні" (адпраўленне 11:30, 12.50, 16.20, 18.20)
НАВАГРУДАК — ГРОДНА:
Навагрудак АВ – Гродна АВ (адпраўленне 12.30, 19.10)
ГРОДНА — НАВАГРУДАК:
Па пятніцах і суботах:
Гродна АВ – Навагрудак АВ (адпраўленне 14:10, 14.40, 17.40, 18.40)
Гродна АВ – Карэлічы АС (адпраўленне 07:00, 07.30)
Гродна АВ – Салігорск АВ (адпраўленне 12:00)
*Сістэма продажы білетаў на аўтобусы http://ticketbus.by/
На маршрутцы ў Навагрудак*