www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

Рэкалекцыі на тэму: Як пабудаваць здаровыя адносіны з Богам?

Дата: 2021-05-05 11:50:14

Тэма: Як пабудаваць здаровыя адносіны з Богам?

22-23 мая 2021

  • Вобраз Бога, які вы носіце ў сабе: ці дапамагае ён вам ці перашкаджае вашым адносінам з Богам?
  • Стэрэатыпы пра Бога, малітву і веру, якія перашкаджаюць Вашаму духоўнаму і не толькі духоўнаму развіццю.
  • Што ўскладняе мае адносіны з Богам?
  • Духоўныя ілюзіі.
     

Рэкалекцыі прызначана для ўсіх, хто:

  • імкнецца сфармаваць у сабе здаровую асобу, грунтуючыся на хрысціянскіх каштоўнасцях;
  • шукае паўнату жыцця ў веры;
  • хоча навучыцца чэрпаць сілы і надзею са Слова Божага;
  • жадае лепш і больш эфектыўна спраўляцца з праблемамі ў штодзённым жыцці;
  • хоча свядома ствараць добрыя адносіны з людзьмі;
  • імкнецца прынесці больш радасці ў сваё жыццё і жыццё іншых.
     

Кошт рэкалекцый, начлега і харчавання: Вашае дабрачыннае ахвяраванне.

Пачатак: 22 мая, субота а 11.00 (Святая Імша).

Заканчэнне: 23 мая, нядзеля ў 13.30.

Начлег і харчаванне - у Доме Пілігрыма.

У праграме рэкалекцый: Святая Імша, Эўхарыстыя, Адарацыя, духоўныя канферэнцыі на тэму рэкалекцый, малітва аздараўлення, магчымасць споведзі і духоўнай размовы са святаром. 

Што трэба ўзяць з сабой на рэкалекцыі: Біблію, нататнік, зменны абутак, добры настрой!

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.
 

Абавязкова рэгістрацыя па тэлефоне або на вайбер +375 29 28 00 545, а таксама па электроннай поште: casimir1433@gmail.com
 

Далучайцеся да нашых старонак у сацсетках, каб быць у курсе нашых навінаў і падзей:

https://www.facebook.com/NatusEstPrayerSchool

https://vk.com/natusestprayerschool

https://www.instagram.com/wseliub_church_belarus

Наш сайт: https://natusest.com
 

2021. Школа малітвы “Natus Est” (лат. – народжаны).

 

______________

ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ:

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

Праз тэрыторыю Навагрудскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж - Навагрудак - Ліда, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Навагрудак - Наваельня, Навагрудак - Любча.

Найбліжэйшае чыгуначнадарожнае паведамленне знаходзіцца ў г. Баранавічы (75 км.), г. Ліда (55 км.) і в. Наваельня (40 км.)

Наш Дом Пілігрыма знаходзіцца прыблізна ў 150 км ад Мінска і столькі ж ад Гродна, у 25 км ад трасы хуткага руху М6.

 

НА АЎТАМАБІЛІ:

З МІНСКУ - па трасе хуткага руху М6: перад скрыжаваннем І'ўе, за мастом павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

З ГРОДНА - па трасе хуткага руху М6: перад мастом каля І'ўе, павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

 

АЎТОБУСАМ:

МІНСК  —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах: Мінск АВ "Цэнтральны" - Ўселюб (адпраўленне 19:40 - прыбыццё 22:57)

НАВАГРУДАК —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах:

Навагрудак АВ – Мінск АВ- Усходні (адпраўленне 12:50)

Навагрудак АВ – Альхоўка (адпраўленне 14:30)

Навагрудак АВ – Чарэшля (адпраўленне 17:10)

Навагрудак АВ – Ляхавічы (адпраўленне 17:30)

Па суботах:

Навагрудак АВ – Любча АК (адпраўленне 07:50,16.10)

Навагрудак АВ – Атмінава (адпраўленне 14:30)

НАВАГРУДАК —  МІНСК:

Па нядзелях:  Навагрудак АВ – Мінск АВ "Усходні" (адпраўленне 11:30, 12.50, 16.20, 18.20)

НАВАГРУДАК —  ГРОДНА:

Навагрудак АВ – Гродна АВ (адпраўленне 12.30, 19.10)

ГРОДНА —  НАВАГРУДАК:

Па пятніцах і суботах:

Гродна АВ – Навагрудак АВ (адпраўленне 14:10, 14.40, 17.40, 18.40)

Гродна АВ – Карэлічы АС (адпраўленне 07:00, 07.30)

Гродна АВ – Салігорск АВ (адпраўленне 12:00)

*Сістэма продажы білетаў на аўтобусы  http://ticketbus.by/

На маршрутцы ў Навагрудак*

www.аlfa-bus.by
www.novobus.by

 

На таксі НАВАГРУДАК —  УСЕЛЮБ:
Адзіны нумар тэл. 135 (кошт да Ўселюба - 12 BYN)