З 3-6 лiстaпада ў Haвaгрудку ў касцёле Святога Міхала Арханёла прaходзiў трэцi па лiку Mалiтоўны кaнгрэс у aбaрону ненароджaных дзяцей і традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Правядзенне гэтага кангрэсу вельмi неабходна. Адказнасць за здзяйсненне абортаў пакладзецца на ўсіх нас.
У межах Кангрэса 4 лiстапада адбылася пакутная пiлiгрымка з Навагрудка ва Ўселюб да Маці Божай Новага Жыцця. На гэтым благаслаўлённым шляху iшлi дарослыя жанчыны і мужчыны, бацькi з дзеткамi, трымаючы ў руках белыя крыжы i цiхую малiтву ў сэрцы.
Ва Ўселюбе паломнiкаў прывiтаў настаяцель касцёла Святога.Казiмiра ксёндз Вiталiй Цыбульскi.
Смачным абедам усiх пiлiгрымаў пачаставалi валанцёры гэтага месца.
У касцёле Святога Казiмiра ксёнз Віталій Цыбульскі правёў канферэнцыю "Духоўнае мацярынства". Было шмат малiтвы і перапрашэння Господа Бога за забойства ненароджанных дзяцей. Дзiця жанчыне дае Бог, і толькi Ён мае права распараджацца яго жыццём.
Спадзяёмся,што прыйдзе час, калi спыняцца забойства безабаронных немаўлят ва ўлонні мацi.
Сімвалічным жэстам пакаяння падчас Малiтоўнага кангрэсу быў жэст экспіяцыіі за грахі забойства - ляжанне крыжам.
Святы Казiмiр!
Нябесны заступнiк у нашым народзе!
Малiся, каб сем'i жылi ў згодзе!
Мацi Новага Жыцця!
Мацi Госпада Бога!
Дапамажы, каб дзетак было многа!
Арханёл Мiхал!
Ад зла i няшчасця нас баранi!
Ад духоўнай смерці нашу Беларусь засланi!
Божа! Прывядзi нас да духоўных дароў!
Узвысь над нашым краем слова ЛЮБОЎ!!!