www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

8 - 10 снежня адбудецца Адвэнтовая ганчарная майстэрня

Дата: 2023-11-15 13:45:45

Любоў - гэта жыццё! Жыццё без любові пустое і бяссэнсавае. Caritas - адна з трох галоўных дабрадзеяў хрысціянства нараўне з верай і надзеяй. Хрысціянская царква вучыць, што любоў (міласэрнасць) - гэта і любоў да Бога, і адначасова любоў да бліжняга. Любоў - плён дзеяння Святога Духа ў чалавечым сэрцы. Любоў, калі яе параўнаць з будоўляй дома, можна аднесці да цэглы або фундаменту. 

Мы запрашаем вас у аг. Уселюб  8 - 10 снежня, дзе разам з вамі распачне сваё жыццё і дзейнасць Адвэнтовая ганчарная майстэрня

Ганчарная майстэрня ва Уселюбе пры Касцеле Святога Казіміра - частка нашай хрысціянскай праграмы яднання людей рознага веравызнання. Адчуйце ўзаемадзеянне любові, дабра, узаемаразумення. Акуніцеся ў мастацтва, дакраніцеся да асабістага жадання ствараць. Гэта майстэрня неабходна ўсім, хто хоча не толькі паспрабаваць ганчарнае рамяство, але і зазірнуць ва ўнутар сябе. Пастаянная падтрымка, бязмежнае разуменне, што ты не адзін - тут можна знайсці крыніцу натхнення і шчасця! Наша майстэрня дапаможа знайсці табе самого сябе і сустрэць любоў на ўсё жыццё! 

А зараз - запісывайся!

 

Праграма майстэрні:

Пятніца 08.12

да 19:00 - заезд

19:00 – вячэра

20:00 – Эўхарыстыя з Адарацыяй

21:40 – вечарына (зімовае печыва і смакаценні можна прывозіць з сабой,калі ў вас атрымліваецца)

 

Субота 09.12

9:00 – сняданак

10:00 – 13:00 - майстар-клас (вырабы з гліны сваімі рукамі)

13:00 – 13:30 – уборка пасля сябе  

13:30-14:15 – абед

14:15 – 15:45 – Канферэнцыя I

15:45-16:00 - перапынак

16:00 – 17:30 - Канферэнцыя II

18:00 – 19:00 – Эўхарыстыя

19:00 – 19:45 – вячэра

20:00 – Аплатковыя вячоркі

 

Нядзеля 10.12

8:00 – сняданак

9:00 -10:30 - Канферэнцыя III

11:00 -12:30 – Эўхарыстыя

12:45 – 13:30 - прагляд сваіх вырабаў з гліны і запаўненне анкет

13:45 -  абед і вяртанне дадому  

 

Тэма Канферэнцыі:  “Любоў – плод Духа Святога”

 

Пачатак: пятніца 08.12 -  19.00. Заканчэнне: нядзеля 10.12 - 15.00

Меркаваная ахвяра -  ад 70 руб.

Каля Касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі святога Казіміра (аг. Уселюб).

 

Як да нас даехаць можна знайсці па спасылцы .