www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

РЭКАЛЕКЦЫI "ВЫРАШЭННЕ КАНФЛІКТАЎ"

Дата: 2022-05-12 19:31:58

З 20 па 22 мая адбудуцца рэкалекцыі на тэму "Вырашэнне канфліктаў".

Рэальнасць сённяшняга свету заключаецца ў імкненні ўзвышэння аднаго чалавека над іншым. Многія людзі імкнуцца ачарніць рэпутацыю іншага чалавека з мэтай выглядаць больш прыстойна. У выніку нараджаецца мноства канфліктаў, шкодных духоўнаму развіццю душ. На жаль, мы, хрысціяне, часта ўцягнутыя ў гэты працэс або з'яўляемся завадатарамі канфліктаў.

На працягу рэкалекцый мы будзем тлумачыць, як арганізаваць сваё жыццё так, каб не стаць удзельнікам канфлікту. Нам прадстаўляюцца біблейскія прынцыпы вырашэння канфліктаў.

Тэмы, якія закрануцца падчас рэкалекцый:

- Прычыны і прадухіленне канфліктаў;

- Метады вырашэння канфліктаў;

- Выкрыццё, выпраўленне, пераадольванне канфліктаў.

 

Пачатак: пятніца 19.00. Заканчэнне: нядзеля 13.30.

Кошт удзелу: 70 руб.

Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.

 

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 280 05 45

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20. 

Падрабязней пра як дабрацца да касцёла можна пачытаць па спасылцы.

УВАГА! Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 (29) 307-20-22

 

ПРАГРАМА РЭКАЛЕКЦЫЙ НА 2022 ГОД