www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

РЭКАЛЕКЦЫI "МАЛIТВА - ГАЛОЎНАЯ ЎМОВА ДУХОЎНЫХ ПЕРАМОГ"

Дата: 2022-03-24 08:46:43

Жыццё на зямлі - гэта пастаянная духоўная барацьба. Часцей за ўсё мы гэтага не заўважаем, не звяртаем на гэта ўвагі. Але гэта не мяняе рэальнасці.

Мы знаходзімся ў пастаянным супрацьстаянні з сіламі цемры, перамагчы якія чалавечай сілай немагчыма. 

На заключным этапе свайго зямнога жыцця Езус падаў сваім вучням вельмі яскравы  ўрок. Гэты ўрок уключаў у сябе неаднаразовае папярэджанне, з якім Езус звяртаўся да вучняў; іх няздольнасць правільна адрэагаваць на Яго; а таксама высновы, якія вучні відавочна зрабілі пасля гэтага. Гэты ўрок аб важнасці малітвы ў практыцы духоўнай барацьбы.

Падчас рэкалекцый мы закранем шматлікія аспекты малітвы як умовы духоўнай барацьбы:

- Як навучыцца паўнавартаснага малітоўнага жыцця?

- У чым сіла малітвы касцёла? Чаму важна хадзіць у касцёл?

- Аб чым трэба маліцца кожны дзень?

 

Пачатак: пятніца 19.00, 8 красавіка. Заканчэнне: нядзеля 13.30, 10 красавіка.

Кошт удзелу: 70 руб.

Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 280 05 45

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

УВАГА! Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 (29) 307-20-22

ПРАГРАМА РЭКАЛЕКЦЫЙ НА 2022 ГОД

______________

ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ:

Праз тэрыторыю Навагрудскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж - Навагрудак - Ліда, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Навагрудак - Наваельня, Навагрудак - Любча.

Найбліжэйшае чыгуначнадарожнае паведамленне знаходзіцца ў г. Баранавічы (75 км.), г. Ліда (55 км.) і в. Наваельня (40 км.)

Наш Дом Пілігрыма знаходзіцца прыблізна ў 150 км ад Мінска і столькі ж ад Гродна, у 25 км ад трасы хуткага руху М6.

 

НА АЎТАМАБІЛІ:

З МІНСКУ - па трасе хуткага руху М6: перад скрыжаваннем І'ўе, за мастом павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

З ГРОДНА - па трасе хуткага руху М6: перад мастом каля І'ўе, павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

 

АЎТОБУСАМ:

МІНСК  —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах: Мінск АВ "Цэнтральны" - Ўселюб (адпраўленне 19:40 - прыбыццё 22:57)

НАВАГРУДАК —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах:

Навагрудак АВ – Мінск АВ- Усходні (адпраўленне 12:50)

Навагрудак АВ – Альхоўка (адпраўленне 14:30)

Навагрудак АВ – Чарэшля (адпраўленне 17:10)

Навагрудак АВ – Ляхавічы (адпраўленне 17:30)

Па суботах:

Навагрудак АВ – Любча АК (адпраўленне 07:50,16.10)

Навагрудак АВ – Атмінава (адпраўленне 14:30)

НАВАГРУДАК —  МІНСК:

Па нядзелях:  Навагрудак АВ – Мінск АВ "Усходні" (адпраўленне 11:30, 12.50, 16.20, 18.20)

НАВАГРУДАК —  ГРОДНА:

Навагрудак АВ – Гродна АВ (адпраўленне 12.30, 19.10)

ГРОДНА —  НАВАГРУДАК:

Па пятніцах і суботах:

Гродна АВ – Навагрудак АВ (адпраўленне 14:10, 14.40, 17.40, 18.40)

Гродна АВ – Карэлічы АС (адпраўленне 07:00, 07.30)

Гродна АВ – Салігорск АВ (адпраўленне 12:00)

*Сістэма продажы білетаў на аўтобусы  http://ticketbus.by/

На маршрутцы ў Навагрудак*

https://alfa-bus.by/
https://novobus.by/

 

Фота: Pinterest