www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

РЭКАЛЕКЦЫІ «МУЖ БОЖЫ» ДЛЯ МУЖЧЫН

Дата: 2021-11-28 19:40:43

ПРАГРАМА РЭКАЛЕКЦЫЙ НА 2021-2022 ГОД

 

Тэма: Муж Божы (для мужчын)

Быць сапраўдным мужчынам - паняцце вельмі расплывістае, асабліва ў нашыя дні. Сёння, калі свет знаходзіцца ў віры радыкальных пераменаў, калі бурацца векавыя асновы, калі губляецца падстава для якіх-небудзь аб'ектыўных маральных прынцыпаў наогул, пытанне сапраўднай мужнасці практычна страціла свой сэнс для многіх людзей. Але, нягледзячы на такое становішча спраў, Святое Пісанне шмат кажа аб тым, што значыць быць сапраўдным мужчынам. 

Адно з такіх месцаў мы знаходзім у Пасланні да Цімафея. Апостал Павел дае тут падрабязнае апісанне якасцяў чалавека, якога ён называе "муж Божы". 

Быць сапраўдным мужчынам, азначае пагадзіцца з Божым вызначэннем прыроды і характару сапраўднай мужнасці. Гэта значыць прыняць гэта вызначэнне, каб практычна жыць ім.

Запрашаем на рэкалекцыі, каб паразважаць, што гэта значыць на практыцы.

 

Пачатак: пятніца 19.00, 17 снежня. Заканчэнне: нядзеля 13.30, 19 снежня.

Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 (29) 280 05 45

______________

ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ:

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

Праз тэрыторыю Навагрудскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж - Навагрудак - Ліда, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Навагрудак - Наваельня, Навагрудак - Любча.

Найбліжэйшае чыгуначнадарожнае паведамленне знаходзіцца ў г. Баранавічы (75 км.), г. Ліда (55 км.) і в. Наваельня (40 км.)

Наш Дом Пілігрыма знаходзіцца прыблізна ў 150 км ад Мінска і столькі ж ад Гродна, у 25 км ад трасы хуткага руху М6.

 

НА АЎТАМАБІЛІ:

З МІНСКУ - па трасе хуткага руху М6: перад скрыжаваннем І'ўе, за мастом павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

З ГРОДНА - па трасе хуткага руху М6: перад мастом каля І'ўе, павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

 

АЎТОБУСАМ:

МІНСК  —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах: Мінск АВ "Цэнтральны" - Ўселюб (адпраўленне 19:40 - прыбыццё 22:57)

НАВАГРУДАК —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах:

Навагрудак АВ – Мінск АВ- Усходні (адпраўленне 12:50)

Навагрудак АВ – Альхоўка (адпраўленне 14:30)

Навагрудак АВ – Чарэшля (адпраўленне 17:10)

Навагрудак АВ – Ляхавічы (адпраўленне 17:30)

Па суботах:

Навагрудак АВ – Любча АК (адпраўленне 07:50,16.10)

Навагрудак АВ – Атмінава (адпраўленне 14:30)

НАВАГРУДАК —  МІНСК:

Па нядзелях:  Навагрудак АВ – Мінск АВ "Усходні" (адпраўленне 11:30, 12.50, 16.20, 18.20)

НАВАГРУДАК —  ГРОДНА:

Навагрудак АВ – Гродна АВ (адпраўленне 12.30, 19.10)

ГРОДНА —  НАВАГРУДАК:

Па пятніцах і суботах:

Гродна АВ – Навагрудак АВ (адпраўленне 14:10, 14.40, 17.40, 18.40)

Гродна АВ – Карэлічы АС (адпраўленне 07:00, 07.30)

Гродна АВ – Салігорск АВ (адпраўленне 12:00)

*Сістэма продажы білетаў на аўтобусы  http://ticketbus.by/

На маршрутцы ў Навагрудак*

https://alfa-bus.by/
https://novobus.by/