www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

Сямейная Майстэрня ва Уселюбе адчыняе свае дзверы

Дата: 2023-11-17 10:10:08

24 лістапада Сямейная Майстэрня ва Уселюбе адчыняе свае дзверы для ўсіх хрысціянскіх сямей! 

Запрашаем усіх жадаючых!

Вас чакаюць канферэнцыі на тэму айцоўства і мацярынства  - дзівосны дар Бога, святая Імша і Адарацыя з індывідуальным благаслаўленнем, “час разам” для вашай сям’і, а таксама смачная ежа, знаёмства з новымі людзьмі і вясёлы вечар (якім ён будзе, вы зможаце даведацца толькі тады, калі завітаеце да нас… 😉) 

Прыняць удзел можа кожная сем'я: муж + жонка + дзеці, тата + дзеці, мама + дзеці. Калі ў вас яшчэ няма дзетак, але ёсць жаданне, то так сама чакаем вас! 

Пачатак: 24 лістапада пятніца 19.00. 

Заканчэнне: 26 лістапада нядзеля 14.00.

Меркаванае ахвяраванне за ўдзел

1. дзеці да  6 гадоў – безкаштоўна , 

   школьнікі - 25 рублёў, 

   дарослыя - 50 рублёў. 

2. па загадзе сэрца і магчымасцям.

Рэкалекцыі праводзіць кс. Віталій Цыбульскі  -  пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.

Кантакты для атрымання дадатковай інфармацыі : 

+375(29) 769-56-84

+375(44) 759-08-67

+375 (29) 280-05-45

Запіс па спасылцы 

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

Як да нас даехаць?

Фотаздымкі