www.NatusEst.com
Ідзе загрузка...

Навіны

РЭКАЛЕКЦЫI "ЯК СТАЦЬ РАЗУМНЫМ?"

Дата: 2022-01-13 12:12:34

ПРАГРАМА РЭКАЛЕКЦЫЙ НА 2022 ГОД

 

Тэма: Як стаць разумным?

Святы Ян кажа аб тым, што вы, юнакі, можаце мець сілу, вы можаце перамагчы злога. (1 Ян 2,14). Дзе ўзяць сілу? Што для гэтага трэба?

Аднак, сіла не складаецца толькі з самай сілы. Ёсць яшчэ адзін важны элемент, ад якога будзе залежаць эфектыўнасць нашага жыцця. Гэты элемент праходзіць па ўсёй кнізе Прыпявесцяў.

У гэтай серыі рэкалекцый мы звернем увагу на дамінуючую тэму, якой цар Саламон пачынае кнігу Прыпавесцяў. Гэта тэма – практычная, асабістая мудрасць жыцця, як навучыцца перамагаць?

 

Пачатак: пятніца 19.00, 21 студзеня. Заканчэнне: нядзеля 13.30, 23 студзеня.

Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне.

Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 (29) 280 05 45

______________

ЯК ДА НАС ДАЕХАЦЬ:

Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.

Праз тэрыторыю Навагрудскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж - Навагрудак - Ліда, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Навагрудак - Наваельня, Навагрудак - Любча.

Найбліжэйшае чыгуначнадарожнае паведамленне знаходзіцца ў г. Баранавічы (75 км.), г. Ліда (55 км.) і в. Наваельня (40 км.)

Наш Дом Пілігрыма знаходзіцца прыблізна ў 150 км ад Мінска і столькі ж ад Гродна, у 25 км ад трасы хуткага руху М6.

 

НА АЎТАМАБІЛІ:

З МІНСКУ - па трасе хуткага руху М6: перад скрыжаваннем І'ўе, за мастом павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

З ГРОДНА - па трасе хуткага руху М6: перад мастом каля І'ўе, павярніце на з'езд – Навагрудак - Баранавічы, далей па трасе P5, едзеце каля 25 км да Ўселюба. У'язджаеце ў вёску на скрыжаванні, перад магазінам «Істок» павярніце налева. Далей на горцы ўбачыце парафіяльны касцёл, і там на тэрыторыі знаходзіцца наш Дом Пілігрыма.

 

АЎТОБУСАМ:

МІНСК  —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах: Мінск АВ "Цэнтральны" - Ўселюб (адпраўленне 19:40 - прыбыццё 22:57)

НАВАГРУДАК —  УСЕЛЮБ:

Па пятніцах:

Навагрудак АВ – Мінск АВ- Усходні (адпраўленне 12:50)

Навагрудак АВ – Альхоўка (адпраўленне 14:30)

Навагрудак АВ – Чарэшля (адпраўленне 17:10)

Навагрудак АВ – Ляхавічы (адпраўленне 17:30)

Па суботах:

Навагрудак АВ – Любча АК (адпраўленне 07:50,16.10)

Навагрудак АВ – Атмінава (адпраўленне 14:30)

НАВАГРУДАК —  МІНСК:

Па нядзелях:  Навагрудак АВ – Мінск АВ "Усходні" (адпраўленне 11:30, 12.50, 16.20, 18.20)

НАВАГРУДАК —  ГРОДНА:

Навагрудак АВ – Гродна АВ (адпраўленне 12.30, 19.10)

ГРОДНА —  НАВАГРУДАК:

Па пятніцах і суботах:

Гродна АВ – Навагрудак АВ (адпраўленне 14:10, 14.40, 17.40, 18.40)

Гродна АВ – Карэлічы АС (адпраўленне 07:00, 07.30)

Гродна АВ – Салігорск АВ (адпраўленне 12:00)

*Сістэма продажы білетаў на аўтобусы  http://ticketbus.by/

На маршрутцы ў Навагрудак*

https://alfa-bus.by/
https://novobus.by/